Гісторыі для каналаў, ваша музыка ў гісторыях і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Гісторыі для каналаў, ваша музыка ў гісторыях і шмат чаго яшчэ

Наша мінулае абнаўленне, прымеркаванае да 10-годдзя Telegram, адзначыла гэтую падзею дадаваннем гісторый. А з гэтым абнаўленнем каналы змогуць размяшчаць гісторыі праз падтрымку ад карыстальнікаў. Самі гісторыі будуць палепшаны стыкерамі-рэакцыямі і магчымасцю дадаваць уласную музыку. А для самазнішчальных медыя была дададзена опцыя аднаразовага прагляду.

Гісторыі ў каналах

Карыстальнікі Telegram цяпер могуць даць магчымасць размяшчаць гісторыі сваім любімым каналам. Падпісчыкі Premium атрымліваюць магчымасць падтрымаць чатыры любыя каналы на свой выбар.

Падтрымка, якую атрымлівае канал, падвышае яго ўзровень – і на кожным узроўні канал атрымлівае магчымасць размяшчаць у стужцы гісторый сваіх падпісчыкаў 1 дадатковую гісторыю ў дзень.

Вы можаце перанакіроўваць сваю падтрымку на іншы канал кожныя 24 гадзіны.

Каналы могуць збіраць падтрымку праз спецыяльную спасылку, накшталт t.me/durov?boost. Каб атрымаць спасылку падтрымкі вашага канала і ўбачыць, колькі засталося да новага ўзроўню, перайдзіце ў Звесткі аб канале > Яшчэ > Статыстыка > Падтрымка.

Кіраўнікі каналаў могуць размяшчаць гісторыі

Пасля таго, як канал атрымае магчымасць размяшчаць гісторыі, то кіраўнікі з адпаведнымі паўнамоцтвамі і падпіскай Premium змогуць націснуць Post Story Icon на старонцы звестак аб канале, каб размясціць гісторыю ад імя канала.

Кіраўнікі таксама будуць бачыць опцыю «Стварыць гісторыю як…», калі будуць размяшчаць гісторыі са свайго спісу чатаў.

Стыкеры-рэакцыі ў гісторыях

І карыстальнікі, і каналы могуць дадаваць стыкеры-рэакцыі ў свае гісторыі – дазваляючы гледачам пакідаць водгукі яшчэ больш разнастайна і ў адзін дотык. Гісторыі, размешчаныя каналамі, паказваюць лічыльнікі рэакцый – то-бок колькі разоў карыстальнікі націснулі на кожную асобную рэакцыю.

Каб дадаць стыкер-рэакцыю, націсніце кнопку 💭 у панэлі стыкераў, а потым выберыце эмодзі з даступных варыянтаў у акне. Падпісчыкі Premium таксама могуць выбраць любы свой карыстальніцкі эмодзі.

Усім карыстальнікам можна дадаць 1 стыкер-рэакцыю на кожную гісторыю, а падпісчыкі Premium могуць дадаць да 5.

Ваша музыка ў гісторыях

Аўдыяфайлы з вашай прылады можна ўжываць у гісторыях – што дазволіць вам ствараць кантэнт з уласным гукавым суправаджэннем.

На панэлі стыкераў націсніце «Гук» і выберыце файл – а пасля выберыце на спектраграмме момант пачатку і канца гуку. У відэагісторыях вы таксама можаце пакінуць арыгінальны гук і накласці ваш аўдыяфайл паверх у любы момант відэа — напрыклад, зрабіць забаўны гукавы эфект у сярэдзіне або дадаць прыгожую музыку «на развітанне».

Аднаразовыя медыя

Telegram дадаў самазнішчальныя медыя вельмі даўно, яшчэ ў 2013 – а цяпер мы асвяжылі іх выгляд, назву, і дадалі новую наладу «Выдаліць адразу».

У любым прыватным чаце націсніце View Once Icon у рэдактары медыя, каб вызначыць, як доўга ваша фота або відэа будзе бачнае пасля прагляду – можна выбраць любую працягласць, ад «Выдаліць адразу» да 30 секунд. Аднаразовыя медыя будуць назаўсёды выдалены з чата – як і абяцана, адразу пасля таго, як атрымальнік яго прагледзіць.

Як і для ўсіх самазнішчальных медыя, для аднаразовых медыя забаронены здымкі экрана і захаванне ў галерэю.

Абвесткі аб новым уваходзе

Калі нехта ўвойдзе ў ваш уліковы запіс, то Telegram адправіць апавяшчэнне на ўсе вашы прылады. Каб іх было прасцей заўважыць, то яны цяпер паказваюцца ўверсе вашага спісу чатаў.

Калі вы не ўваходзілі на новай прыладзе, то націсніце «Не, гэта не я!», каб імгненна абараніць свой уліковы запіс. Вы можаце прагледзець усе прылады, якія маюць доступ да вашай гісторыі паведамленняў, у Наладах > Прылады.

Каб дадаткова абараніць ваш уліковы запіс, вы можаце ўключыць двухэтапную праверку паролем у Наладах > Прыватнасць і бяспека > Двухэтапная праверка.

Ніколі не ўводзьце коды ўваходу або ваш пароль ні на якім іншым сайце — толькі ў адпаведныя палі, калі ўваходзіце ў Telegram!

І шмат чаго яшчэ

Распрацоўшчыкі дадалі дзясяткі выпраўленняў і аптымізавалі шматлікія працэсы. Карыстальнікі iOS заўважаць, што адпраўка відэа палепшылася — яна цяпер хутчэйшая, а паказчык прагрэсу больш дакладны. Карыстальнікі Android могуць ацаніць палепшаную прадукцыйнасць падчас прагляд анімацый спойлераў, у тым ліку на аднаразовых і схаваных медыя.


І на сёння гэта ўсё, але мы ўжо працуем над наступным абнаўленнем, пакуль вы будзеце глядзець гісторыі ад каналаў.


22 верасня, 2023
Каманда Telegram

Іншыя навіны

AI 에디터, 마이티 폴, 라이브 포토, 봇이 관리하는 봇, 그리고 그 외 더 많은 기능

오늘 업데이트에서는 두 번의 탭만으로 텍스트를 번역, 변환 또는 수정할 수 있는 AI 에디터, 미디어 첨부 및 활성 설문에 대한 새로운 응답 제안과 같은 설문조사용 신규 기능, 모든 앱에서 라이브 및 모션 사진 지원, 다른 봇을 생성하고 관리할…
31 Сак, 2026

멤버 태그, 텔레그램으로 로그인, 공유 비활성화, GIF 편집, 날짜 형식 지정, 투표 타임스탬프

오늘 업데이트에서는 그룹 구성원이 자신을 나타낼 수 있도록 태그를 추가하고, 특정 1:1 대화에서 메시지 공유를 비활성화하는 설정, GIF 편집 및 캡션 기능, 텔레그램으로 앱과 웹사이트에 가입 및 로그인할 수 있는 새로운 도구 등 다양한 기능이…
1 Сак, 2026

새로운 디자인, 제작 기능 등

이번 업데이트는 안드로이드용 텔레그램 역사상 가장 큰 인터페이스 업데이트와, 독점적인 새로운 선물을 제작할 수 있는 크래프팅 시스템 등 다양한 기능을 추가합니다.
9 Лют, 2026

AI 요약, 새로운 디자인 및 기타 기능

텔레그램의 2026년 첫 번째 업데이트는 iOS에서 더욱 많은 Liquid Glass 인터페이스와 채널 게시물 및 인스턴트 뷰 페이지에 대한 AI 요약 기능을 제공합니다. 이 모든 것은 프라이버시 극대화와 사용자 데이터 보호를 위해 설계되었습니다.
3 Сту, 2026