«Зоркі» Telegram: аплачвайце лічбавыя тавары і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
«Зоркі» Telegram: аплачвайце лічбавыя тавары і шмат чаго яшчэ

Больш за 400 мільёнаў карыстальнікаў узаемадзейнічаюць з ботамі і міні-праграмамі ў Telegram кожны месяц — каб набываць тавары, атрымліваць паслугі, гуляцца і шмат чаго яшчэ. З сённяшнім абнаўленнем, боты і міні-праграмы могуць прадаваць лічбавыя тавары і паслугі.

Лічбавыя тавары і паслугі

На працягу многіх гадоў бізнесы маглі прадаваць фізічныя прадукты ў Telegram праз боты і міні-праграмы і прымаць плацяжы з усяго свету. У гэтым месяцы мы абнавілі платформу ботаў, каб бесперашкодна падтрымліваць плацяжы і за лічбавыя тавары таксама.

«Зоркі» Telegram

Каб даць магчымасць рабіць плацяжы за лічбавыя тавары і паслугі ў экасістэме Telegram, мы дадаем «зоркі» Telegram. «Зоркі» можна набыць праз пакупкі ў праграме, якія падтрымліваюцца Apple, Google або PremiumBot — а затым выдаткаваць на лічбавыя прадукты, якія прапануюць боты, ад электронных кніг і анлайн-курсаў да прадметаў у гульнях Telegram.

Вы можаце паспрабаваць аплату «зоркамі» ў @DurgerKingBot, які прапануе спецыяльны торт з гэтай нагоды (і хаця торт - гэта хлусня, бот верне вам вашы «зоркі»).

Падтрымка крамамі

«Зоркі» Telegram поўнасцю адпавядаюць апошнім палітыкам Apple і Google адносна продажу лічбавых тавараў – і гэта дае распрацоўшчыкам і карыстальнікам у экасістэме Telegram беспрэцэдэнтны доступ да пакупак унутры праграмы праз мабільныя крамы.

Неўзабаве распрацоўшчыкі змогуць выводзіць «зоркі», заробленыя іх ботамі, у TON праз Fragment.

Пакупкі фізічных тавараў застаюцца цалкам такімі ж — з выкарыстаннем любога з плацежных аператараў, падтрымлівааемых Telegram. Распрацоўшчыкі могуць прачытаць больш пра змены для лічбавых тавараў на гэтай старонцы.

Боты і міні-праграмы цяпер могуць быць дастасаваныя да любога тыпу бізнесу, і выходзяць на аўдыторыю з больш за 900 мільёнаў патэнцыйных кліентаў унутры Telegram – з дапамогай усяго некалькіх радкоў кода.

І не толькі боты

Гэта толькі пачатак для «зорак» Telegram. Будучыя абнаўленні прынясуць дадатковыя функцыі і магчымасці для іх — такія як падарункі для стваральнікаў кантэнту і шмат чаго яшчэ.

Палепшаныя нядаўнія дзеянні

Каб даведацца больш аб «зорках», чытайце допіс нашага дырэктара на яго канале.


6 чэрвеня, 2024,
Каманда Telegram

Іншыя навіны

미니 앱 바, 미디어 광고, 스토리 검색 등 더 보기

6월 업데이트에서는 미니 앱을 최소화하여 컴팩트 바로 만드는 방법을 추가하고, 콘텐츠 제작자가 유료 사진 및 동영상으로 채널을 수익화할 수 있도록 도우며, 해시태그 또는 위치로 검색하고 새로운 링크 위젯을 도입하여 스토리를 개선할 수 있게 됩니다.
30 Чэр, 2024

텔레그램 스타: 디지털 상품 및 기타 항목 결제

매달 4억 명 이상의 사용자가 텔레그램에서 봇과 미니 앱을 통해 제품을 구매하고, 서비스를 이용하며, 게임을 하고, 그 외 다양한 활동을 합니다. 오늘 업데이트로, 봇과 미니 앱은 디지털 상품과 서비스를 판매할 수 있게 되었습니다.
6 Чэр, 2024

메시지 효과, 해시태그 검색 등

이 업데이트를 통해 보낸 메시지에 애니메이션 효과를 추가하고, 미디어 위에 설명을 이동시키며, 글로벌 해시태그를 사용하여 공개 게시물을 찾고, 접을 수 있는 인용 블록으로 텍스트의 일부를 숨길 수 있습니다 – 그리고 더 많은 기능이 있습니다.
31 Май, 2024

내 프로필, 추천 채널 그리고 15개의 추가 기능

이번 달에는 채널 추천, 내 프로필 보기 및 페이지에 채널과 생일을 표시하는 기능, 그룹 관리자를 위한 개선된 관리 도구 등 15개 이상의 새로운 기능을 추가했습니다.
25 Кра, 2024