Рэжым эканоміі энергіі і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Рэжым эканоміі энергіі і шмат чаго яшчэ

Гэтае абнаўленне дадае новы рэжым эканоміі энергіі, аптымізуе Telegram для прылад Android з нізкай прадукцыйнасцю, пашырае параметры хуткасці прайгравання і шмат чаго яшчэ.

Рэжым эканоміі энергіі

Прыгожыя анімацыі і непатрабавальныя эфекты ў Telegram аптымізаваны так, што любы тэлефон адчуваецца як вельмі магутны, але цяпер іх можна адключыць, каб падоўжыць час працы батарэі і палепшыць прадукцыйнасць на старэйшых прыладах.

Рэжым эканоміі энергіі можна наладзіць на аўтаматычнае ўключэнне ў залежнасці ад узроўню зараду батарэі. А таксама вы можаце ўключаць і адключаць асобныя пераключальнікі, каб кіраваць пэўнымі катэгорыямі эфектаў.

Карыстальнікі iOS таксама могуць уключыць гэтую наладу, каб абмежаваць фонавыя абнаўленні. Хаця мы і не раім гэтага рабіць, бо ваша праграма будзе значна часцей рабіць «Абнаўленне…».

А для Android мы ўручную пратэсціравалі больш за 200 розных прылад, каб убачыць, як на іх працуе Telegram, і стварыць прадвызначаныя аптымізаваныя налады, каб пераканацца, што праграма працуе на найвышэйшым магчымым узроўні для кожнага карыстальніка.

Вы можаце ўключыць і адключыць рэжым эканоміі энергіі або змяніць асобныя налады для аўтапрайгравання, анімацый і эфектаў, перайшоўшы у Налады > Эканомія энергіі.

Дакладная хуткасць прайгравання

Ужо доўгія гады карыстальнікі Telegram маюць магчымасць змяняць хуткасць прайгравання відэафайлаў, а таксама відэа- і галасавых паведамленняў. Цяпер жа налады хуткасці сталі яшчэ больш гнуткімі. Утрымлівайце кнопку 2x, каб выбраць любую хуткасць паміж 0.2x і 2.5x.

Каб змяніць хуткасць прайгравання відэафайлаў, націсніце Menu Android або Menu iOS, а потым націсніце «Хуткасць прайгравання» і перасуньце паўзунок на патрэбную хуткасць.

Час прачытання ў малых суполках

Каб палегчыць супрацоўніцтва для невялікіх каманд, меткі «Прачытана» ў суполках да 100 карыстальнікаў цяпер паказваюць і час, калі паведамленне было прачытана.

Аўтаматычная рассылка запрашэнняў

Карыстальнікі Telegram маюць кантроль над тым, хто можа запрашаць іх у суполкі. Калі вы спрабуеце запрасіць карыстальніка, які абмяжоўвае запрашэнні, вы можаце хутка адправіць яму запрашальную спасылку паведамленнем.

Запрашальныя спасылкі таксама займелі папярэдні прагляд у чатах, так што вы можаце хутка зразумець, куды вас запрашаюць.

Каб наладзіць спіс тых, каму дазволена дадаваць вас у суполкі, перайдзіце ў Налады > Прыватнасць і бяспека > Суполкі і каналы.

Дынамічны парадак набораў стыкераў

У папярэднім абнаўленні мы зрабілі так, каб нядаўна ўжытыя наборы стыкераў перамяшчаліся ўверх вашай панэлі, для хуткага доступу. Калі вы хочаце, каб парадак не змяняўся, то вы можаце адключыць гэта, калі націснеце значок gear ў панэлі стыкераў і знойдзеце там пераключальнік Дынамічны парадак набораў.

Пераклады апісанняў ботаў

Распрацоўшчыкі ботаў цяпер могуць поўнасцю лакалізаваць сваіх ботаў, дадаючы пераклады на пажаданую мову для апісання бота і звестак у панэлі «Што можа рабіць гэты бот?».

Палепшаная падтрымка папак на iOS

Карыстальнікі iOS цяпер могуць адным дотыкам пазначыць усе чаты ў папцы прачытанымі. А падчас перасылання паведамлення папкі дапамогуць хутчэй знайсці патрэбны чат. У наступных абнаўленнях гэтыя паляпшэнні абавязкова стануць даступнымі і для карыстальнікаў Android.

Новыя анімаваныя эмодзі

Мастакі Telegram стварылі дзесяць новых набораў анімаваных эмодзі для падпісчыкаў Telegram Premium.

Новыя інтэрактыўныя эмодзі і рэакцыі

Нашы спецыялісты ў анімацыі дадалі новыя інтэрактыўныя версіі для эмодзі 👾😡😎 🤷‍♀️🤷🤷‍♂️. Адпраўце любы з іх у асабісты чат, а потым націсніце, каб прайграць поўнаэкранны эфект для вас і суразмоўца. Гэтыя эмодзі таксама даступныя ўсім карыстальнікам як рэакцыі.

Вялікае паляванне на хібы

Хіба можна добра ставіцца да хібаў? З гэтым абнаўленнем распрацоўшчыкі Telegram вырашылі ўзяць невялічкі, на два тыдні, перапынак ад рэалізацыі новага функцыяналу, і заместа гэтага разабраліся з больш чым 400 вядомымі памылкамі ва ўсіх праграмах Telegram.

І, пакуль мы працуем над наступным абнаўленнем, запрашаем усіх на bugs.telegram.org, каб паведамляць аб праблемах нашай камандзе, і пакідаць прапановы праз suggestions.telegram.org.

Звярніце ўвагу, што абедзве платформы прымаюць новыя заявы толькі на англійскай мове. Але вы можаце таксама паведаміць аб любых праблемах нашым беларускамоўным валанцёрам праз Налады > Задаць пытанне.

8 сакавіка, 2023
Каманда Telegram

Іншыя навіны

스타 메시지, 고정된 선물, 검증 플랫폼 2.0 및 기타

오늘 업데이트는 콘텐츠 제작자와 공인이 프라이버시를 더 잘 제어할 수 있도록 하면서 그들의 인기를 수익화할 수 있는 새로운 방법을 제공합니다. 이제 수신 메시지를 필터링하고, 마음의 평화를 보호하며, Telegram Stars를 획득할 수 있습니다. 이 모든 것을 하면서도 청중과의 연결을 유지할 수 있습니다.
7 Сак, 2025

AI 기반 스티커 검색, 개선된 동영상 및 기타 기능

오늘 업데이트에서는 AI로 수백만 개의 스티커를 검색하고, 현재 시간에 비디오 링크를 복사하고, 비디오의 커버 사진을 설정하고, 채널에서 유사한 봇을 탐색하면서 별로 반응할 수 있습니다 -- 그리고 더 많은 기능이 추가되었습니다.
12 Лют, 2025

수집 가능한 선물 착용, 선물을 블록체인으로 이동, 채널로 선물 보내기 등

오늘 업데이트에서는 수집 가능한 선물을 이모지 상태로 착용할 수 있는 기능, 선물을 블록체인으로 이동하는 기능, 채널에 선물을 보내는 기능 등 6가지 새로운 기능이 Telegram에 추가되었습니다.
24 Сту, 2025

수집 가능한 선물, 메시지 검색 필터 및 기타

오늘 우리는 2025년의 첫 번째 업데이트를 출시합니다. 이 업데이트에는 다른 사용자에게 전송하거나 다시 보낼 수 있는 수집 가능한 선물, 채팅 이벤트에 반응을 보낼 수 있는 기능, 메시지 검색 필터, 앱 내 QR 코드 스캐너 등 다양한 기능이 포함되어 있습니다.
1 Сту, 2025