Перанос чатаў з іншых месенджараў

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Перанос гісторыі паведамленняў з іншых праграм

Больш чым 100 мільёнаў новых карыстальнікаў далучыліся да Telegram у гэтым студзені, шукаючы мацнейшай прыватнасці і большай свабоды. Але як быць з паведамленнямі і ўспамінамі, якія засталіся ў былых праграмах?

Ад сёння кожны можа перанесці сваю гісторыю паведамленняў – з усімі відэа і іншымі файламі – у Telegram з праграм кшталту WhatsApp, Line і KakaoTalk. Гэта працуе ў тым ліку для прыватных чатаў і суполак:

Каб перанесці чат з WhatsApp на iOS, адкрыйце меню Звесткі аб кантакце або Звесткі аб суполцы ў патрэбным чаце WhatsApp, націсніце Экспарт чата, а потым выберыце Telegram у меню абагулення.

На Android адкрыйце чат WhatsApp, націсніце ⋮ > Яшчэ > Экспарт чата, а потым выберыце Telegram у меню абагулення:

WhatsApp для iOS дазваляе экспарт чатаў непасрэдна са спіса чатаў. Змахніце патрэбны чат улева, а пасля націсніце '…' > Экспарт чата.

Перанос чатаў і захаванне прасторы

А самае добрае ва ўсім гэтым – гэта тое, што перанесеныя паведамленні і файлы не будуць займаць месца на вашай прыладзе. Старэйшыя праграмы вымушаюць вас захоўваць усе даныя ў памяці прылады – але Telegram можна наладзіць так, што ён не будзе займаць амаль нічога і пры гэтым захоўваючы вашы паведамленні, фотаздымкі і відэа – у любы час, калі вам яны патрэбны.

Вы можаце вызваліць прастору памяці і наладзіць памер кэшу праз Налады > Даныя і сховішча > Выкарыстанне сховішча.

Кантроль лічбавага адбітка

Вашы даныя належаць вам, і якраз таму карыстальнікі Telegram могуць не толькі экспартаваць свае чаты, але і выдаляць паведамленні, адпраўленыя і атрыманыя, для ўсіх бакоў – і бясследна.

З гэтым абнаўленнем вы атрымліваеце яшчэ больш кантролю: сакрэтныя размовы, суполкі, створаныя вамі, і гісторыя выклікаў – усё гэта цяпер таксама можна выдаліць для ўсіх удзельнікаў у любы момант.

Серверы Telegram не захоўваюць звесткі аб выдаленых чатах і журналы выклікаў, таму гэтыя даныя будуць выдалены поўнасцю і назаўсёды.

Палепшаныя галасавыя чаты

Цяпер вы можаце бачыць, у якіх з вашых суполак ёсць актыўныя галасавыя чаты – уверсе старонкі Гісторыя выклікаў.

У галасавым чаце вы можаце наладзіць гучнасць для кожнага асобнага ўдзельніка, калі раптам у кагосьці з іх занадта гучны мікрафон. Наладжванні, зробленыя кіраўнікамі суполкі, дастасоўваюцца да ўсіх слухачоў чата.

Палепшаны прайгравальнік

Падчас прайгравання песні, даткніцеся да імя выканаўцы, каб убачыць усе яго песні ва ўсіх вашых чатах. Калі вам трэба прапусціць частку або, наадварот, паслухаць прапушчаны фрагмент яшчэ раз, націсніце і ўтрымлівайце кнопкі Наступны або Папярэдні, каб праматваць песні ўперад ці назад.

Мы таксама дадалі эфект затухання на паўзу і працяг прайгравання, каб пацешыць вашы вушы.

Стыкеры для вітання

Калі нехта з вашых знаёмых нядаўна далучыўся да Telegram, вы можаце зладзіць ім цёплы прыём з дапамогай адной з унікальных асаблівасцей Telegram. Стыкеры для вітання будуць прапаноўвацца ў вашых новых чатах, гатовыя быць адпраўленымі ў адзін дотык.

Новыя анімацыі для Android

Гэта ўжо традыцыя: абнаўленне = новыя анмацыі. Паспрабцйце знайсці іх усе: спампоўванне файлаў, прайграванне музыкі, загрузка чатаў пасля ўваходу.

Скаргі на падстаўныя каналы

Усе кліенты Telegram дазваляюць вам скардзіцца на спам і іншыя тыпы нелегальнага кантэнту, як, напрыклад, заклікі да гвалту ці агрэсія ў дачыненні да дзяцей. Цяпер вы таксама можаце скардзіцца на падстаўныя суполкі і каналы, то бок тыя, якія падманам выдаюць сябе за прадстаўнікоў знакамітых людзей ці публічных арганізацый. Адкрыйце іх профіль, націсніце '…' > Паскардзіцца > Падстаўны ўліковы запіс – так вы паведаміце нам, што адбывацца нешта нядобрае. Нашы мадэратары абавязкова правераць вашу скаргу.

Палепшаная даступнасць

Многія паляпшэнні даступнасці былі дададзены для функцый TalkBack і VoiceOver. Вы можаце пакінуць прапанову на нашай адпаведнай платформе, каб мы маглі і далей развіваць праграму так, каб задавальняць патрэбы ўсіх нашых карыстальнікаў.

Шчыра вітаем усіх, хто далучыўся да нас апошнім часам! Чакайце новыя абнаўленні – наступнае мусіць быць ужо неўзабаве.


28 студзеня, 2021
Каманда Telegram

Іншыя навіны

Гасцявыя AI-боты, чаты паміж ботамі, аўтаматызацыя чатаў, 100 мільёнаў эмодзі, пошук стыкераў, карыстальніцкія AI-стылі, статыстыка галасаванняў, бязгучныя запланаваныя паведамленні, выдаленне рэакцый

Telegram дадае больш за 10 новых функцый, уключаючы…
7 Май, 2026

AI-рэдактар, магутныя галасаванні, жывыя фота, боты кіруюць ботамі і шмат чаго яшчэ

У сённяшнім абнаўленні мы прадстаўляем AI-рэдактар, які можа перакладаць, змяняць або выпраўляць…
31 Сак, 2026

Тэгі ўдзельнікаў, уваход праз Telegram, адключэнне абагульвання ў чатах, рэдагаванне анімацый, фарматаванне дат, адзнакі часу ў галасаваннях

У сённяшнім абнаўленні мы дадаем тэгі, каб удзельнікі…
1 Сак, 2026

Новы дызайн, перадача суполак, стварэнне падарункаў і каляровыя кнопкі для ботаў

Гэтае абнаўленне прыносіць самыя маштабныя змены інтэрфейсу у гісторыі Telegram для Android, сістэму стварэння для атрымання эксклюзіўных…
9 Лют, 2026