Відэа-стыкеры, палепшаныя рэакцыі і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Video Stickers, Better Reactions and More

Гэтае абнаўленне дадае відэа-стыкеры, якія вельмі проста зрабіць і дадаць у праграму, палепшаныя рэакцыі з кампактнымі анімацыямі і дадатковымі эмодзі, кнопка для прагляду новых рэакцый, пашыраная навігацыя паміж чатамі і шмат чаго яшчэ.

Відэа-стыкеры

Анімаваныя стыкеры ў Telegram маюць непараўнальную якасць і эфектыўнасць — на кожны стыкер патрэбна ўсяго толькі 30 КБ даных. Адна, каб стварыць такія стыкеры, патрэбны шырокі досвед і спецыялізаваныя праграмы, як, напрыклад, Adobe Illustrator.

Сёння мы дадаём падтрымку стыкераў, сканвертаваных са звычайных відэа, каб кожны мог лёгка стварыць дэталяваныя анімаваныя стыкеры без усялякіх праграм.

І, як звычайна, вы можаце апублікаваць свае наборы з дапамогай бота @Stickers, або дадаць некалькі новых выдатных набораў, створаных іншымі людзьмі. Карацей, рабіце, што душы ласка, адно толькі не ўглядайцеся ў памідор.

Каб даведацца больш, прагледзьце дапаможнік па відэа-стыкерах для адрабязнасцей.

Распрацоўшчыкі могуць выкарыстоўваць API імпарту стыкераў, каб ствараць магутныя праграмы для стварэння і імпарту стыкераў у Telegram.

Палепшаныя рэакцыі

Рэакцыі цяпер маюць больш кампактныя анімацыі. Каб адправіць павялічаны эфект, націсніце і ўтрымлівайце рэакцыю ў меню.

Як і інтэрактыўныя эмодзі, рэакцыі цяпер сінхранізуюцца, так што іх атрымальнікі ўбачаць анімацыі ў рэальным часе.

З дапамогай рэакцый цяпер можна не толькі выказваць пачуцці, але і таксама адказваць на пытанні, і паказваць падтрымку — таму яны цяпер маюць статус прагледжанасці. Як адказы або згадкі па @імені карыстальніка, новая кнопка ♡ з’яўляецца тады, калі вы маеце паведамленні з непрагледжанымі рэакцыямі.

Гэтае абнаўленне таксама дадае 5 новых рэакцый 🥰🤯🤔🤬👏, каб дапамагчы вам у абмеркаванні чаго заўгодна — ад фільмаў Крыстафера Нолана да навін глабальнай эканомікі.

Навігацыя па нядаўніх чатах

Гартаючы непрачытаныя каналы або пераходзячы між чатамі, націсніце і ўтрымлівайце кнопку «Назад», каб вярнуцца ў любы прагледжаны чат. Адкрыццё чатаў праз перасланае паведамленне, спасылку, імя карыстальніка, профіль і таму падобнае таксама дадае іх у спіс.

Выпраўленне хібнасцей і шмат чаго яшчэ

Нашы распрацоўшчыкі прысвяцілі два тыдні студзеня толькі дзеля таго, каб выправіць вядомыя памылкі ў праграмах Telegram. Сярод іншага, яны палепшылі якасць выклікаў, дадалі падтрымку перакладаў на старонках імгненнага праглядузвестак профілю на iOS), зрабілі магчымасць адпраўкі бязгучных паведамленняў з меню абагульвання — і гэты спіс можна працягваць.

На iOS вы таксама ўбачыце новыя анімацыі, калі будзеце выбіраць укладкі на панэлі.

І пакуль на сёння спынімся. Трэба ўсё ж нешта пакінуць на люты.


31 студзеня, 2022
Каманда Telegram

Other News

Падобныя каналы, публікацыя гісторый іншых аўтараў і яшчэ 9 іншых магчымасцей

Сённяшняе абнаўленне дадае новыя магчымасці для пошуку каналаў на адну і тую ж тэму, публікацыі гісторый іншых аўтараў і для запісу ві…
Nov 30, 2023

Розыгрышы ў каналах і бясплатная Premium-падпіска

Уладальнікі каналаў цяпер могуць пачынаць розыгрышы, падчас якіх падпісчыкі, выбраныя выпадковым чынам, атрымліваюць прызы. Гэта добрая…
Nov 6, 2023

Адказы 2.0, гнуткія налады спасылак, персаналізацыя колераў і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне дазволіць вам цытаваць вызначаныя часткі з паведамленняў падчас адказу, адпраўляць адказы ў іншыя чаты, дадаваць спецыяльнае…
Oct 28, 2023

Гісторыі для каналаў, ваша музыка ў гісторыях і шмат чаго яшчэ

Наша мінулае абнаўленне, прымеркаванае да 10-годдзя Telegram, адзначыла гэтую падзею дадаваннем гісторый. А з гэтым абнаўленнем каналы…
Sep 22, 2023