Замацаваныя паведамленні 2.0, палепшаная трансляцыя месцазнаходжання, спісы прайгравання і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальнае апавяшчэнне па-англійску
Introducing Pinned Messages 2.0, Improved Live Locations, Playlists and More

Хэлаўін ужо лічы што на носе, і мы вырашылі нарыштаваць усё самае неабходнае для чарговага выхаду па цукеркі за пужалкі. Дайце волю сваім чарадзейскім навыкам з некалькімі замацаванымі паведамленнямі ў любым чаце, сачыце за перамяшчэннямі зомбі па вашым раёне з палепшанымі трансляцыямі месцазнаходжання, раскладзіце сваю самую страшную музыку па спісах прайгравання, і гэта толькі пачатак!

Замацаваныя паведамленні

Замацаваныя паведамленні – як дранікі: цяжка спыніцца на адным, так што цяпер вы можаце замацаваць некалькі паведамленняў у любым чаце. Проста даткніцеся да верхняй панэлі, каб пераключацца паміж імі
– або адкрыйце іх на асобнай старонцы, націснуўшы спецыяльную новую кнопку.

У дадатак, замацаваныя паведамленні цяпер працуюць і ў асабістых чатах, а не толькі суполках і кантактах. Цяпер можна трымаць у агульнай памяці з сябрамі ўсе спісы пакупак і важныя заклады.

Палепшаная трансляцыя месцазнаходжання

Калі вашы сябры пачынаюць трансляцыю месцазнаходжання, вы можаце наладзіць апавяшчэнне, якое паведаміць вас, калі яны будуць побач. Меткі на карце цяпер таксама маюць пазнаку кірунку, так што вы зможаце ўбачыць, ці ідзе ваш сябар вернай дарогай або збочыў кудысьці не туды.

Цяпер, як выпадкова сустрэнеце каго-небудзь са сваіх сяброў, то не размінецеся – нават калі ўсе навокал (вы ў тым ліку) адзеліся ў мумій.

Спісы прайгравання

Калі вы адправіце некалькі аўдыяфайлаў у адным паведамленні, яны з’яднаюцца ў спіс прайгравання – які намнога прасцей прайграць, пракаментаваць або пераслаць. Уключыўшы адну з песень, вы таксама дадасце і рэшту з іх у чаргу ўбудаванага прайгравальніка Telegram.

TITLE

Песні таксама не будуць разбівацца ў асобныя «бурбалкі», а з’яднаюцца ў адну. Але, вядома, вы заўсёды можаце яе пакавяліць і выбраць толькі адну – ці некалькі – з файлаў ці песень ў спісе.

Статыстыка допісаў у канале

Каментарыі узнялі актыўнасць падпісчыкаў у канале, таму мы дадалі новыя графікі для кіраўнікоў: у дадатак да статыстыкі канала, вы можаце прагледзець і статыстыку кожнага асобнага допіса.

TITLE

Новыя анімацыі для Android

Тым часам нашы Франкенштэйны нахімічылі ў лабараторыі новыя анімацыі на Android – для адпраўкі паведамленняў і пераключэння песень у прайгравальніку.

І яшчэ адна навіна для Android: вы цяпер можаце хутка адрэдагаваць любы прысланы вам фотаздымак без залішніх захаванняў-запампоўванняў. Проста націсніце на пэндзаль падчас прагляду фота, каб хуценька намаляваць крыжык ці прыляпіць чэрап каму-небудзь на твар – і імгненна адправіць адрэдагаваны фотаздымак у адказ.

Джэкпот

Княства Манака паступова зноў адкрываецца для турыстаў, але ёсць і іншы спосаб выпрабаваць удачу: адпраўце 🎰 у любы чат і праверце, ці возьмеце вы джэкпот.

Страшэнна прыгожыя анімаваныя эмодзі

З нагоды свята мы не маглі ўпусціць магчымасці анімаваць усе жудасныя эмодзі, якія толькі знайшлі. Каб пабачыць нешта з гэтага 👇 у сваім чаце, проста адпраўце паведамленне з адным эмодзі.


А калі вы не надта цяміце 🗿 увесь гэты шабаш вакол Хэлаўіну, то мы вас падтрымаем анімуем:

Як абнавіцца?

Новая версія з усімі апісанымі магчымасцямі ўжо даступная карыстальнікам Android у Google Play. Вы таксама можаце спампаваць APK асобна. Калі вы карыстаецеся iOS, то зможаце абнавіцца адразу жа, як a) Apple скончыць праверку абнаўлення або б) вы вырашыце, што прыйшоў час пачаць карыстацца Android.

А мы пакуль вернемся да свайго касцюму. Мы збіраемся адзецца ў прывід суполкі: абмежаванне на 256 удзельнікаў, ніякай мадэрацыі і усё заліта зялёнай сліззю. Убачымся па той бок!


30 кастрычніка, 2020
Каманда Telegram